Гісторыкі даўно пішуць пра Бітву на Крапівенскім полі як пра лёсавызначальную падзею ў жыцці ўсходняй Еўропы. Для нашай краіны гэтая Бітва стала адной з падзеяў, якія гарантавалі незалежнасць беларускай дзяржавы да канца 18 стагоддзя. Для нашага горада гэтая Бітва стала найбольш значнай падзеяй якая на стагоддзі наперад праславіла Оршу.
Сёння святкаванні 501 гадавіны Бітвы - хаця і ў меньшых масштабах чым у мінулым годзе - адзначаецца ў многіх гарадах краіны і за межамі Беларусі. Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў Польшы, Літве, Украіне і многіх краінах далёкага замежжа дзе пражывае беларуская дыяспара.
Усіх беларусаў і асабліва аршанцаў віншуем з Днём Беларускай вайсковай славы!