Дзень Беларускай вайсковай славы так і не стаў дзяржаўным святам, але святкуецца ў розных гарадах краіны. Найбольш масавыя святкаванні адбываліся ў пачатку 90-х гадоў, калі святкаваць не забаранялася, але з года ў год святкаванне пераўтвараецца ў грамадскія акцыі, становяцца ўсё больш сімвалічнымі і маюць на мэце нагадаць беларусам пра дату. У гэтым годзе такога роду акцыі ў Беларусі прайшлі, як мінімум, у Мінску і Віцебску. У Мінску актывісты міжнароднай грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" расклеілі на рэкламных тумбах горада плакаты-віншаванні.
Сваё віншаванне з Днём Беларускай вайсковай славы атрымалі і Віцебчане. Каля так званага "Сіняга дому" ў цэнтры Віцебска быў выстаўлены плакат з напамінам пра вялікую дату.
Памятныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах краіны, але на момант публікацыі артыкула пра іх не было сабрана дастаткова інфармацыі.