12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Хроніка палітычнага тэрору

22.09.2015 10:07

4088 праглядаў, 11 каментароў

У Оршы будзе прэзентавана кніга прысвечаная палітычнаму тэроту перыяду 1918-2008 гадоў

Поўная назва кнігі "Хроніка палітычнага тэрору Крупскі раён/рэгіён Малое Палессе/Друцка-Бярэзінскі край 1918-2008". Аўтар кнігі - краязнаўца і грамадскі дзеяч з Крупак Андрэй Аляхновіч - два дзесяткі год збіраў інфармацыю пра палітычныя рэпрэсіі ў гэтым рэгіёне як па ўспамінах людзей, так і ў афіцыйных крыніцах. У выніку, выданне стрымалася вельмі насычаным - у ім распавядаюцца гісторыі і простых сялянаў ды настаўнікаў якія сталі бязвіннымі ахвярамі раскулачвання, і такіх легендарных асобаў як Юрка Моніч, які са зброяй у руках і паплечнікамі аказваў узброены супраціў рабаўніцтву вёскі.

Кніга не толькі распавядае пра недалёкі ад нас раён. Шмат людзей апісаных у кнізе не па сваёй волі аказаліся звязанымі з Оршай. Жыхароў апісваемага рэгіёну звозілі ў ссылкі праз аршанскую перасыльную турму, а многіх растрэльвалі ў турме на тэрыторыі былога Езуіцкага калегіюма. Таму, калі азнаёміцца з гісторыяй рэпрэсій у Крупскім раёне, то можна лепш зразумець і гісторыю таго часу на Аршаншчыне. Аўтар не спыняе сваё даследванне на 50-х гадах - смерці сталіна і, адпаведна, спыненні Сталінскіх рэпрэсій. Па яго меркаванні палітычныя рэпрэсіі працягваліся і далей, але мелі не настолькі вар'яцкія формы і сталі не настолькі масавымі. Сёняшняя ўлада паўнавартасны пераемнік бальшавікоў, што выяўляецца шмат у якіх падабенствах, у тым ліку, і працягу рэпрэсіяў. Прэзентацыя адбудзецца 29-га верасня (аўторак) а 18-00 па адрасе: вуліца Чырвонаармейская, д.13.

На фота: вокладка кнігі

На фота: аўтар кнігі на прэзентацыі ў Мінску

Мерапрыемства пройдзе ў рамках грамадскай кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы" ў супрацоўніцтве з кампаніяй "Беларускі сад".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хроніка палітычнага тэрору

У Оршы будзе прэзентавана кніга прысвечаная палітычнаму тэроту перыяду 1918-2008 гадоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение