Мастак Павел Сідаровіч працягвае выстаўляць сваю графіку пад агульнай назвай "Літаразнаўства" ў розных гарадах краіны. Выстава ўяўляе сабой малюнкі пра кожную літару беларускага алфавіту і ў кожным горадзе дзе ўжо была выстаўлена карысталася вялікім поспехам. Асаблівы прыём атрымаўся ў Магілёве. Тут у бібліятэцы імя Карла Маркса, якая знаходзіцца на галоўнай вуліцы горада - Першамайскай - работы аршанца выстаўлены ў вокнах, таму агледзець іх можа любы прахожы, а іх тут тысячы. У параўнанні з часам экспанавання выставы ў Оршы, адбыліся і некаторыя змены ў экспазіцыі - цяпер акрамя чорнага і белага колераў на работах з'віўся чырвоны - ім мастак выправіў свае ўласныя памылкі ў тэкстах да карцінаў і такім чынам падкрэсліў найбольш частыя памылкі якія робяць людзі выкарыстоўваючы родную мову.
У планах мастака правезці выставу па ўсёй краіне, пасля чаго падарыць яе аршанскім музеям.
Выступленні творчых аршанцаў у Магілёве чакаюцца не толькі ў выглядзе "Літаразнаўства". Так, 3 кастрычніка ў горадзе другі раз будзе праходзіць "Дранік-фэст". У канцэртнай праграме фестывалю выступіць Бараньска-Мінскі гурт "Лепшы квас".
Фота сайту Радыё Свабода