Прычынай праблемы стала дробная аварыя на прыпынку "Паліклініка", якая здарылася прыблізна а 11-30. Сутыкнуліся два легкавіка. Ахвяраў няма. Тое што аўтамабілі сутыкнуліся непасрэдна каля аўтобуснага прыпынку, вымусіла маршрутныя таксі і аўтобусы прыпыняцца для пасадкі і высадкі пасажыраў не на крайней правай паласе, а амаль на сярэдзіне дарогі, што стварала перашкоды для іншага транспарту. Да абедзенага часу перашкода была прынята.
Яшчэ адна аварыя адбылася ўчора вечарам, прыблізна а 18-30. У пачатку вуліцы Магілёўскай, на пад'ёме ад маста сутыкнуліся дзве легкавыя машыны. Ахвяраў няма, але адзін з аўтамабіляў давялося транспартаваць з дапамогай эвакуатара.