18:00

+3

3 м/с

995 гПа

21:00

+2

2 м/с

995 гПа

00:00

+1

1 м/с

994 гПа

03:00

-1

1 м/с

993 гПа

06:00

-1

2 м/с

991 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Злачынствы на гэтым тыдні

24.09.2015 07:23

3149 праглядаў, 0 каментароў

Здарэнні паводле зводкі абласнога УУС

Зводка абласнога упраўлення міліцыі паведамляе пра шэраг здарэнняў у рэгіёне якія здарыліся напрыканцы мінулага і ў першыя два дні гэтага тыдня. Так, у пятніцу 18 верасня ў другой палове дня ў жанчыны - работніцы "Світанка" 1984 года нараджэння - з ейнага пакоя пры невядомых абставінах знікла 3 залатых пярсцёнка. Страты ацэнены ў 10 мільёнаў рублёў, заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу.

У панядзелак жанчына 1966 года нараджэння каля 10 раніцы выходзіла з кватэры і не зачыніла дзверы, пакуль тая вярнулася з кватэры знік ноўтбук коштам у 2.200.000 рублёў. Міліцыя падазрае ў крадзяжы жыхара Магілёўскай вобласці 1980 года нараджэння.

У Лёзненскім раёне пенсіянерку 1923 года нараджэння абакраў наглядна ёй знаёмы мужчына. Пасля яго сыходу з дома жанчына заўважыла знікненне 3.000.000 рублёў.

У аўторак 22 верасня ў абедзены час ў Оршы быў затрыманы маладзён 1986 года нараджэння. З сабой у яго быў знойдзены пакет марыхуаны. Апошнім часам у горадзе сталі частымі затрыманні маладых людзей з наркотыкамі, але гэта першы выпадак пра які міліцыя афіцыйна паведаміла.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Злачынствы на гэтым тыдні

Здарэнні паводле зводкі абласнога УУС

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение