Кавярня Віет якая нядаўна адкрылася каля цэнтральнага рынку пазіцыянуе сябе як кавярня В'етнамскай кухні. Дырэктар кавярні сам В'етнамец, ды і месца знаходжання ўстановы зусім побач з так званым "В'етнам-банкам". Інтэр'ер каярні мінімалістычны, але з элементамі в'етнамскай культуры ў дэкоры - карціны, ліхтарыкі. На сталах акрамя стандартнага набору - соль, перац, сурвэткі і зубачысткі - яшчэ і кетчук, маянэз, соевы соўс ды сумясь перцам якую вырабляюць менавіта тут. У меню ёсць як нацыянальныя стравы з цяжкімі для мясцовага вуха назвамі, так і больш звыклыя - запечаная курыца, шашлык - ды і стравы зусім славянскай кухні - дранікі, боршч, салянка, пяльмені. У хуткім часе пачне працаваць грыль.
Хаця кавярня адкрылася зусім нядаўна, кліенты ўжо ёсць - сказваецца блізкасць рынку.