10 снежня ў цэнтры Оршы была ўсталяваная навагодняя ялінка. Яна знаходзіцца побач з Езуіцкім калегіўмам.
Ужо некалькі год запар галоўная навагодняя ёлка стаіць на плошчы побач з калегіўмам, непадалёк ад берага Аршыцы. Да 2010 года галоўная ялінка заўсёды ўсталёўвалася на Цэнтральнай плошчы горада, засланяючы помнік Леніну. Затым традыцыя была змененая. Усталяванне навагодняй ялінкі — адзін з важнейшых крокаў падрыхтоўкі да сустрэчы Новага года.
Дадаткова ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" з'явілася фота на якім Аршанскую ялінку транспартуюць у наш горад.