12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Хроніка палітычнага тэрору

30.09.2015 12:05

3653 прагляду, 0 каментароў

У Оршу прэзентавана кніга пра рэпрэсіі ў Крупскім раёне

Поўная назва кнігі вельмі вялікая - "Хроніка палітычнга тэрору. Крупскі рэгіён/Малое Палессе/Друцка-Бярэзінскі край 1918-2008". Па меркаванні аўтараў кнігі спыняць апісанне рэпрэсіяў 1953 годам - годам смерці Сталіна не правільна, бо і надалей рэпрэсіі былі, хаця і ў не такіх вялікіх масштабах і іншых формах. А сёняшняя ўлада ўвогуле пераемніца ранейшага рэжыму з амаль тымі ж метадамі. Малое Палессе - гэта не нейкая частка поўдня краіны, гэта частка Віцебшчыны і Міншчыны, якая атрымала такую назву ад геаграфічнага падабенства з Палессем вялікім. На самым пачатку рэпрэсіяў межы раёнаў былі іншымі і на тэрыторыі сёняшняга Крупскага раёну быў яшчэ і Халапеніцкі з частка сучаснага лепельскага ды Чашніцкага, а сам раён захопліваў і частку суседняга Талачынскага і г.д. З-за змененых межаў тэрытарыяльных адзінак многія рэпрэсаваныя не патрапілі ні ў якія сучасныя спісы, бо жыхароў вёсак якія перайшлі з аднаго раёну ў іншы даследчыкі зачастую "аддаюць" суседняму раёну, але даследчык суседняга раёну робіць тое самае і ў выніку, значная колькасць ахвяраў рэпрэсій не ўлічана, напрыклад, у кнігах "Памяць".

Так, у кнізе "Памяць" Крупскага раёну маюцца звесткі меньш чым пра 400 рэпрэсаваных жыхароў раёну, калі ж пачалася праца над "Хронікай...", то за амаль 20 год работы над ёй было знойдзена больш за 2.000 ахвяраў камуністычнага рэжыму. Гэта пры тым, што многія родзічы рэпрэсаваных і зараз баяцца распавядаць пра тыя часы. Калі ж выйшла кніга некаторыя пераламілі страх і пачалі даваць яшчэ інфармацыю. У выніку, меньш чым за год Крупскія краязнаўцы сабралі яшчэ 294 новыя асобы рэпрэсаваных, якія ўвойдуць у другі том.

Акрамя расповеду пра кнігу, Андрэй Аляхновіч распавёў пра іншую краязнаўчую дзейнасць у раёне, пра даследванні і здымкі фільма пра атамана Юрку Моніча, пра дзейнасць скаўтскай арганізацыі і пра першыя раскопкі ў Крупках, якія пераўтварыліся ў цэлы фестываль скаўтынгу. Вашай увазе некалькі відэа з выступу Андрэя Аляхновіча і дакументальны фільм пра атамана Моніча.

На відэа: урывак расказа пра кнігу

На відэа: Андрэй Аляхновіч распавядае пра свой род і рэшткі ўніяцтва ў Крупскім раёне

На відэа: фільм "Беларускі Робін Гуд. Герой ці злачынца"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хроніка палітычнага тэрору

У Оршу прэзентавана кніга пра рэпрэсіі ў Крупскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение