Трагедыя са смяротным зыходам адбылася ў Ленінградскай вобласці суседняй Расеі. У Гатчынскім раёне 3-га кастрычніка каля 4 гадзінаў раніцы ў вёсцы Кацельнікава аўтамабіль з беларускімі нумарамі Mitsubishi Carisma пратараніў плот па вуліцы Салезскай, 32. Машына перакулілася. Двое пасажыраў - мужчыны 30-40 гадоў загінулі. Асоба кіроўцы аўтамабіля ўсталёўваецца.
Пакуль аператыўнікі высветлілі, што аўто належыць жыхару Оршы.