У лесе каля вёскі Аўсішча Сененскага раёна знойдзена вялікая колькасць зброі часоў Дургой сусветнай вайны. Знаходка па сваіх аб'ёмах рэкордная за пошнія гады ў нашым рэгіёне - 422 артылерыйскіх снарады і 97 узрывацеляў да іх. Знойдзена зброя была грыбніком пад час збору дароў лесу. Уся зброя абязшкоджана групай сапёраў.
Старая зброя ў гэтыя дні выяўлена не толькі ў Сененскім раёне. У Коханава за мясцовага жыхара заведзена крымінальная справа за захоўванне зброі. Зброяй аказалася вінтоўка Мосіна 1891 года выпуска.
Паводле зводкі МУС.