Таццяна Караткевіч 7 кастрычніка зрабіла візіт на Аршаншчыну. Пад час свайго візіту акрамя самой Оршы кандыдат у прэзідэнты правяла пікеты ў вёсцы Ляды і Дуброўна. Хаця і ў той і другі населены пункт упершыню ў гісторыі выбарчых кампаніяў прыехаў кандыдат у прэзідэнты, у Лядах візіт ажыятажу не выклікаў.
У Дуброўна на пікет сабраліся пераважна пенсіянеры.