Супрацоўнікі дэпартамента "Ахова" змаглі затрымаць 720 кілаграмаў мяса, вывезанага з аднаго з прадпрыемстваў. А 5-50 раніцы 7 кастрычніка міліцыянты прыпынілі аўтамабіль якім кіраваў 31-гадовы мужчына, а ў якасці пасажыра з ім ехаў грузчык прадпыремства. У аўтамабіле было знойдзена 720 кіларамаў мясной прадукцыі прадпрыемства, што гэта за прадпрыемства афіцыйная зводка не паведамляе. Выявілася, што гэтыя мясныя вырабы яны скралі.
Яшчэ адзін крадзёж пра які паведамляе міліцыя адбыўся ў адным з начынх клубаў горада. Студэнтка пакінула на падваконні начнога клуба торбачку якую і прыхапіў злачынца. Сярод скрадзенага аказаліся ключы, грошы, дакуманты і мабільны тэлефон. Усё ацэнена ў 3.400.000 рублёў.
У суседнім Ліозненскім раёне зноў выяўлены боепрыпасы часоў вайны - у лесе каля вёскі Стар супрацоўнікі міліцыі знайшлі 9 артылерыйскіх снарадаў, 4 гранаты, 1 супрацьтанкавая і 6 мінамётных мін, якія былі абязшкоджаны сапёрамі.