15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Іншыя Оршы

12.12.2013 20:30

4758 праглядаў, 11 каментароў

Наш горад Орша далёка не адзіны населены пункт які мае такую назву

У свеце існуе яшчэ, прынамсі, некалькі Оршаў і адна Аршанка - усё гэта населеныя пункты на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым, усе гэтыя Оршы і Аршанкі - гідронімы, то бок, іх назвы паходзяць ад назваў рэк і азёраў. Адпаведна ва ўсіх гэтых населеных пунктах ёсць свае Аршыцы, праўда, з іншымі назвамі.

Самая блізкая да нас Орша - вёска ў суседней з Віцебскай Пскоўскай вобласці. Вёска знаходзіцца ў Новаржэўскім раёне. Па адлегласці гэта прыблізна сярэдзіна паміж мяжой Беларусі і Псковам. Пскоўская Орша з'яўляецца прыгарадам Новаржэва, у ёй жыве 624 жыхары (на 2010 год) і насельніцтва змяньшаецца. Орша з'яўляецца цэнтрам аднайменнай - Аршанскай воласці, у склад якой уваходзяць 37 іншых меньшых вёсак і два возера. Як цэнтар воласці, вёска, нават, мае сваю старонку ў інтэрнэце на сайце Наваржэўскага раёна. А назва гэтай вёскі паходзіць ад возера на беразе якога вёска і знаходзіцца. Возера прадказальна называецца таксама Орша, адна з рэк, у басейне якой знаходзіцца возера, называецца Оршанка.

Яшчэ адна вёска Орша знаходзіцца ў складзе Каблукоўскага сельскага пасялення (паводле беларускага тэрытарыяльнага дзялення гэта называлася б Каблукоўскі сельскі савет) Калінінскага раёну Цвярской вобласці. Да 1959 года тут існаваў Аршынскі раён, хаця цэнтар раёну быў не ў нашай цезкі. А яшчэ раней вёска называлася Аршынская слабада і тут быў даволі знакаміты Оршын манастыр, з пабудаваным у 1996 годзе храмам у імя Саввація Аршынскага. Як і нашая Орша гэтая знаходзіцца на зліянні двух рэк - вялікай і маленькай. Калі мы жывем на берагах Дняпра і Аршыцы, то Тверская Орша знаходзіцца на зліянні Волгі і ракі Орша. Тут жа існуе і вялікае балота Аршынскі мох, якое ў сваю чаргу ўваходзіць у сістэму Аршынска-Пятроўскіх азёраў. Нажаль гэтая вёска вымірае. Па стане на 2008 год мясцовых аршанцаў заставалася толькі 21 чалавек.

Але Цвярской вобласці так проста не пазбавіцца ад нашай роднай назвы, бо, хаця вёска Орша вымірае, недалёка з'явілася мястэчка Орша, ці як часта называюць яго мясцовыя жыхары Новая Орша. Яно непасрэдна знаходзіцца на беразе балотнага масіва "Аршынскі мох". А яго з'яўленне больш падобна на гісторыю Асінторфа, чым самой Оршы. Бо з'явілася "Новая" Орша ў 1955 годзе, калі ў Аршынскім моху пачаліся торфараспрацоўкі. Праўда сёння торфараспрацоўчае прадпрыемства збанкрутавала. Засталіся бюджэтныя і інфраструктурныя арганізацыі: школа, дом культуры, музычная школа, бальніца, некалькі крамаў. Пражывае па стане на 2010 год 2226 чалавек. Моладзь гэтай Оршы мае сваю суполку "ўКантакце".

Ну, а самы буйны населены пункт з падобнай назвай - Аршанка. Гэта мястэчка, цэнтар Аршанскага раёна Рэспублікі Марый-Эл. Заснаваны ён у 1820 годзе на зліянні рэк Орша і Ошла. На сёняшні дзень тут пражывае 6364 чалавек, праводзіцца ўласны аматарскі чэмпіянат па футболе і, хаця ёсць праблемы з рабочымі месцамі, мястэчка жыве паўнавартасным жыццём.

Чаму ж наша Орша мае столькі цёзак, ды я шчэ і на тэрыторыі Расіі? Паводле адной з версіяў паходжання назвы Орша яе рэкам, азёрам і балотам надавалі Фіна-Угорскія плямёны, паводле іх старажытнай мовы Орша абазначала "стокавая вада", або "вада бягучая ў рэчышчы", па сутнасці, такая назва падыходзіла да любой ракі. Менавіта таму на ўсім шляху руху Фіна-Угорскіх плямёнаў такая назва сустракаецца не рэдка. Відавочна, што некаторыя населеныя пункты, рэкі і ручаі з такой назвай мы яшчэ можам не ведаць. Бо Фіна-Угры ў свой час прайшліся ад Вугоршчыны (адна з трох незалежных Фіна-Угорскіх краінаў) да Паўночнага Палярнага круга і зайшлі за Урал. Больш падрабязна пра паходжанне назвы Орша вы можаце прачытаць тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Іншыя Оршы

Наш горад Орша далёка не адзіны населены пункт які мае такую назву

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение