У некаторых аршанскіх суполках сацыяльных сетак з'яўляецца інфармацыя пра некалькі "разутых" аўтамабіляў. Невядомыя ноччу з прыватных аўтамабіляў здымаюць колы ў поўнай зборцы, пакідаючы транспарт сваіх ахвяраў стаяць на цэгле. Карыстальнікі інтэрнэту паведамляюць, што з 24 верасня ў Оршы гэта ўжо трэці падобны выпадак і прыводзяць фотаздымкі, прынамсі, двух аўтамабіляў, якія засталіся без колаў.
Міліцэйскія зводкі паведамляюць пра адзін падобны выпадак, які адбыўся ў ноч з 9 на 10 кастрычніка. Тады ахвярай невядомага/невядомых злачынцаў стаў аўтамабіль мітсубісі, які належыць 31-гадоваму рабочага Лясгасу. Чатыры колы ў поўнай зборцы ацэнены ў 23 мільёны рублёў, заведзена крымінальная справа.