У пятніцу, 16 кастрычніка, у Оршы адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага рамана "Сем камянёў". Крытыкі ўжо назвалі гэтую кнігу "лепшым дэбютам года".
Акрамя аўтара рамана, удзел у музычнай частцы вечарыны возьме Андрусь Такінданг, удзельнік гурта Recha.
Пачатак прэзентацыі - а 17.00 па адрасе вуліца Чырвонаармейская, д.13.
Больш падрабязную інфармацыю пра "Сем камянёў" можна знайсці тут: http://shein.by/
На відэа: гурт Рэха
Мерапрыемства праходзіць у рамках кампаніі "Беларускі сад", пры падтрымцы кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы"