На арэзентацыю прыехаў аўтар раману Аляксей Шэйн і вядомы музыка Андрусь Такінданг. Аляксей пісаў кнігу для сваіх дзяцей з-за таго, што ў хатняй і публічнай бібліятэках не мог знайсці лёгкага і цікавага чытва для падлеткаў. Праўда, дзеці яшчэ не ў тым узросце каб чытаць раман таты, але іншымі - як чытачамі, так і крытыкамі раман быў ацэнены вельмі высока. Акрамя яскравага, прыгодніцкага зместу кнігу, яна яшчэ і яскрава аформлена адным з лепшых кніжных графікаў краіны.
Пасля расказу пра кнігу Аялксей правёў невялікую віктарыну і разыграў прызы ад кампаніі "Будзьма беларусамі", Саюзу пісьменнікаў і кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы". Прапануем вашай увазе некалькі відэа з імпрэзы.
На відэа: Аляксей Шэйн пра кнігу
На відэа: Андрусь Такінданг, песня "Ровар-мэн"
На відэа: Андрусь Такінданг, "Мне б такую касу..."
На відэа: Андрусь Такінданг, песня "Попелам стала полымя"
Мерапрыемства парйшло ў рамках кампаніі "Мы аршанцы - мы беларусы"