Асаблівасцю працэсаў надвор'я пачатку цяперашняй каляндарнай зімы з'яўляецца вельмі моцны ўплыў Атлантыкі. Цыклоны з захаду на высокіх хуткасцях нясуць марское вільготнае і цёплае паветра, не пакідаючы зіме магчымасць замацавацца надоўга. Таму па-сапраўднаму марозным выдаўся пакуль толькі адзін дзень - 10 снежня, калі тэмпература ў Оршы панізілася да мінус 13 градусаў. Вышыня снегу ў нашым горадзе на раніцу 13 снежня складае 5 см. Па Беларусі больш за ўсё снегу цяпер у Віцебску - 7 см, а ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях выпаўшы раней снег у асноўным растаў.
Да канца дня пятніцы надвор'е будзе воблачным з праясненнямі, часам выгляне сонца, але ветрана і цёпла +1...+3 градуса. У суботу 14 снежня паўночна-заходні вецер ненадоўга панізіць температуру. На працягу сутак ад мінус 1 да мінус 5, без ападкаў. У нядзелю 15 снежня ападкаў таксама не чакаецца, вецер зменіцца на паўднёвы, ноччу ад мінус 2 да мінус 6, удзень 0...-3 градусы.
А ў панядзелак 16 сьнежня чарговая хваля атлантычнага цяпла дакоціцца да нас. Пройдзе мокры снег, дзе-нідзе з дажджом, вецер паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра складзе уначы 0 ... -2, удзень 0 ... +2 градуса.