Больш чым месяц таму арганізацыя ў рамках кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы" абвесціла стварэнне фотавыставы. Тэмай выставы стаў слоган кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы". Агулам на конкурс было даслана амаль 80 фотаздымкаў, хаця сябры арганізацыі заяўлялі, што ў выставу ў выніку патрапяць толькі 10 з іх.
На выходных прайшло паседжанне журы, якое вызначыла, чые ж фотаздымкі ўвойдуць у выставу. Журы вызначыла 10 фотаздымкаў, якія найбольш падыходзілі да тэмы конкурсу. Пераможцамі сталі: Ігар Грышанаў, які даслаў фотаздымкі аршанцаў 1991 года; Алена Кучынская з фотаздымкам дзяўчыны ў нацыянальным строі на фоне восеньскага пейзажу; Ігар Казмерчак - фотаздымкі з розных беларускіх мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Оршы і каля Оршы; Максім Пракаповіч - мастацкі фотаздымак дзяўчыны ў восеньскім лесе, Руслан Канавалаў - фотаздымак аршанца ў майцы "Мы аршанцы, мы беларусы" на фоне маскоўскага помніку Янку Купалу. Усе фотаздымкі будуць экспанавацца, пачынаючы з гэтага тыдня па адрасе Чырвонаармейская, 13. Усе удзельнікі, фотаздымкі якіх увайшлі ў выставу атрымаюць прызы. Таксама фотаздымкі ў бліжэйшы час будуць выстаўлены ў фотагалерэі на нашым сайце.