Зводка абласнога УУС паведамляе пра два крадзяжы, якія адбыліся ў нашым рэгіёне 16-га кастрычніка. У абодвух выпадках злачынцы выбралі аб'ектам маёмасць прадпрыемстваў. У Оршы невядомы ў ноч з 15 на 16 чысло зліў з двух бакаў грузавіка "Вольва" 430 літраў саляркі. У міліцыю звярнуўся кіроўца грузавіка, сам грузавік належаў прадпрыемству "Строітлайн". Скрадзенае паліва ацэнена ў 4 мільёны рублёў.
У Талачынскім раёне ў тую ж ноч злачынца залез на тэрыторыю майстэрняў прадпрыемства "Талачынская Навінка". Хаця тэрыторыя ахоўвалася сторажам, гэта не перашкодзіла невядомаму скрасці 2 акумулятары, а потым, разбіўшы вакно, залезці ў асобнае памяшканне акумулятарнай і скрасці яшчэ 7 акумулятарных батарэяў. Страты ацэнены ў 10 мільёнаў.
Але найбольш рэзананснае злачынства было здзейснена ў суседнім Лёзненскім раёне. Зводка МУС паведалмяе, што ў Ліозна быў знойдзены труп мясцовага жыхара 1959 года нараджэння, як высветлілася яго пасля супольнага злоўжывання алкаголем забіла мясцовая жыхарка 1974 года. Прычым раней жанчына ўжо адбыла тэрмін за забойства.