Абласное ўпраўленне міліцыі паведамляе пра крадзёж на прадпрыемстве Задняпроўскі. Невядомы сарваў замок з сараю прадпрыемства і скраў бензапілу ды трымер. Па словах рабочага, які выклікаў міліцыю, крадзёж мог адбыцца ў перыяд з вечара 17-га кастрычніка да раніцы 19-га.
У суседнім Сенненскім раёне з дому 22-гадовага мясцовага жыхара знікла 560 тысяч рублёў. Высветлілася, што крадзёж здзейсніў яго 19-гадовы прыяцель, які такім чынам пагасціў у яго.
Сайт МНС паведамляе пра адзіны пажар, які адбыўся ў рэгіёне - у вёсцы Баева Дубровенскага раёну загарэўся нежылы дом, які належыў пенсіянерцы. Дом значна пашкоджаны.