Фотаздымкі, якія на конкурснай аснове ўвайшлі ў выставу "Мы аршанцы, мы беларусы", цяпер можна паглядзець на нашым сайце ў раздзеле "фотагалерэя". Выбраць гэты раздзел можна або праз камандны радок у верхняй частцы сайту, або спусціўшыся ўніз галоўнай старонкі сайту - пад раздзелам "блогі".
У выставу ўвайшло 10 фотаздымкаў, хаця даслана было амаль 80. Журы адбірала работы не столькі па якасці, колькі па тым, наколькі іх сюжэт адпавядае тэме конкурса.
Інфармацыйны спонсар фотавыставы - Асаблея НДА.