00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Каму трэба хлебазавод?

23.10.2015 17:58

3953 прагляду, 3 каментара

ОРС-аўскі хлебзавод здаецца ў арэнду

Хлебзавод, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Грыцаўца і Заслонава, зачынены і здаецца ў арэнду. Гісторыя прадпрыемства пачынаецца яшчэ з даваенных часоў (на старых фотаздымках бачныя будынкі заводу). Пасля вайны завод быў арганічнай часткай планавай эканомікі - прадукцыя прадавалася толькі ў крамах ОРС (сетка абслугоўваючых прадпрыемстваў і крамаў), а крамы былі ў чыгуначных раёнах горада і шэрагу вёсак пры чыгуначных станцыях. Пры гэтым жыхары гэтых раёнаў пры магчымасці імкнуліся купіць хлеб "гарадскі" (Аршанскага хлебзавода). У рынкавых умовах, калі ў чыгуначных раёнах знікла манаполія ОРС, а вясковыя крамы ўсё часцей зачыняліся, прадукцыя аказалася ўвогуле не запатрабаванай, завод пачаў несці страты. Пры гэтым ОРС перажывае таксама цяжкія часы і падтрымліваць стратнае прадпрыемства не стаў. У выніку, некалькі месяцаў таму завод зачыніўся, а нядаўна на яго браме з'явіўся плакат "Здаецца ў арэнду".

Хлебзавод не першы ОРСаўскі аб'ект які прапаноўваецца ў арэнду. Не так даўно ў арэнду было здадзена памяшканне кавярні "Спатканне", а сёння ў арэнду прапаноўваецца памяшканне крамы па вуліцы Станцыённая.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каму трэба хлебазавод?

ОРС-аўскі хлебзавод здаецца ў арэнду

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение