Многія жыхары Оршы і раёна маюць у карыстанні прысядзібныя ўчасткі. Як вядома, у летні сезон тым з іх, хто не мае лічыльнікаў на ваду, налічвалася плата за паліў сваіх "сотак". З году ў год тэрміны палівальнага сезону не мяняліся - з 15 мая па 31 ліпеня. Гэта значыць, што жыхары плацілі за паліў агарода 2,5 месяца ў годзе.
У гэтым годзе валявым рашэннем выканкама, якое не апублікавана, палівальны сезон падоўжаны да 15 верасня. Цяпер аршанцы вымушаныя плаціць 4 месяцы ў годзе. Хоць не вельмі ясна, якія такія культуры патрабуюць паліву аж да сярэдзіны верасня.
Дадаткова выцягнутыя ў жыхароў сродкі сышлі на рахункі камунальнага прадпрыемства "Оршаводаканал".