Надзвычайнае здарэнне адбылося на вуліцы Марата 25-га кастрычніка ў 4:19 раніцы. Загарэўся грузавы аўтамабіль, які належыць грамадзяніну 1957 года нараджэння. Агонь пашкодзіў маторны адсек і кабіну транспартнага сродку, а таксама перакінуўся на мікрааўтобус, што стаяў побач. Там пашкоджана лакафарбавае пакрыццё. Асоба ўладальніка мікрааўтобуса ўсталёўваецца, як і прычына ўзнікнення пажару.
24-га кастрычніка ў вёсцы Янава Сенненскага раёна ў лазні 6х6 метраў пажар пашкодзіў столь. Прычына гэтага здарэня таксама ўсталёўваецца.