23 кастрычніка ў 3:30 у ходзе аператыўна - вышуковых мерапрыемстваў у Оршы былі затрыманыя 20-ці і 21-гадовы беспрацоўныя, якія спрабавалі скрасці колы з красовера.
Хлопцы знялі чатыры колы з «Toyota Highlander» коштам 25 000 000 рублёў, але схавацца ім не ўдалося. МАСК ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 і частцы 2 артыкула 205 КК, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Фота для ілюстрацыі ўзята на сайце carrrsmag.com