Наш сайт нядаўна пісаў пра планы рэстаўрацыі базыльянскага манастыра ў Оршы. На днях да нас у рэдакцыю мастак Мікола Купава і гісторык Віктар Сцяпанаў даслалі фота уніяцкай царквы Святога Духа і жаночага манастыра базыльянак ў Мінску. Так яны выглядаюць пасля нядаўняй рэстаўрацыі.
На думку аўтараў, дадзеныя фота з'яўляюцца прататыпам для аднаўлення Аршанскага базыльянскага комплексу.