У прадпрымальнікаў рынку "Антэй", які размешчаны ў раёне "Ранiцы", адміністрацыя Лядовага палаца, збірала грошы. На швабры, венікі, вёдры і анучы для працы прыбіральшчыц ў Лядовым палацы. Сітуацыя апынулася простай. На будаўніцтва Палаца грошы знайшліся, а вось на венікі са швабрамі - не хапіла.
Прадпрымальнікі аказаліся шчодрымі - хто 10 тысяч даў, хто 20, а хто 5. Словам дапамаглі. Чакаем адкрыцця чыстага вымытага комплексу.