Апошнія некалькі тыдняў па Оршы пракацілася хваля крадзяжоў аўтамабільных колаў. Невядомыя злачынцы па начах здымалі з абранага аўтамабіля ўсе 4 колы, прычым, злачынствы адбываліся ў розных раёнах горада. Адну такую злачынную групу міліцыя ўжо затрымлівала. Паведамлялася, што затрыманыя два маладых чалавекі - 1994 і 1995 гадоў нараджэння, якія ў ноч з 20 на 21 верасня спрабавалі разуць аўтамабіль Аўдзі-А6.
Але крадзяжы колаў на гэтым не спыніліся. І вось, 3 лістапада абласное УУС паведаміла пра новую спробу скрасці колы. На гэты раз аб'ектам злачынства стаў аўтамабіль БМВ-320, які быў прыпаркаваны каля дома ўладальніка. Злачынцы выяўлены. У здзяйсненні злачынства падазраюцца маладзёны з Магілёва - як і затрыманыя раней, гэтыя таксама 1994 і 1995 гадоў нараджэння.