У Оршы ў ноч з 30 на 31 кастрычніка па вуліцы Магілёўскай загарэўся палупрычэп Putzmeister M740 DM. Такія полупрычэпы называюць растворанасос і выкарыстоўваюць для заліўкі падлогі. Пашкоджаны маторны адсек і кузаў.
Вечарам у вёсцы Ерамееўшчына Дубровенскага раёну загарэлася лазня, якая належала 52-гадовай жанчыне. А ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў вёсцы Ціміразева Сенненскага раёну згарэў сарай, які належаў пенсіянеру. Ва ўсіх выпадках прычына пажару не высветлена.
Пажар у Лёзненскім раёне прынес трагедыю. Магчыма, што чалавека можна было б выратаваць, але суседзі пабачылі згарэўшы дом толькі раніцай. Гаворка ідзе пра вёску Гарэлікі, ў якой сёння пражывае ўсяго 11 чалавек. Начнога пажару ніхто не заўважыў. І толькі а 7 раніцы, калі ад дому застаўся толькі комін, мясцовыя жыхары выклікалі пажарных. Гаспадыня згарэўшага дому ў ім не пражывала. У свае 90 гадоў яна была змешчана ў аддзяленне кругласуткавага перабывання сацыяльнай службы ў Бабінавічах яшчэ 7 год таму. А ў гэты час дала магчымасць пажыць у доме знаёмаму. 57-гадоваму мужчыне шмат разоў рабіліся заўвагі ад супрацоўнікаў МНС і ад мясцовых ўладаў з-за ўжывання алкаголю, супрацьпраўных паводзінаў і г.д. Але парушальнік не рэагаваў. У выніку ягонае згарэлае цела было знойдзена на папялішчы дому пенсіянеркі.
Паводле паведамленняў МНС.