18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Культура

А які яшчэ музей патрэбны?

05.11.2015 21:07

2925 праглядаў, 9 каментароў

У сувязі з пачаткам працы па са стварэнні ў Оршы музея спорта, новае апытанне на сайце

Пачатак стварэння новага музея ў Оршы выклікаў даволі вялікі рэзананс у краіне - спорт даволі свежая свежая ідэя для музеіфікацыі і пры добрай рэалізацыі ідэі можа прынесці гораду вялікую карысць. Але Орша вядомая не толькі вядомымі спартсмэнамі, але і шмат якімі іншымі тэмамі, якія заслугоўваюць вывучэння і могуць стаць тэмай для музейнай экспазіцыі.

У сувязі з гэтым прапануем новае апытанне на сайце, які музей на ваш погляд быў бы запатрабаваны для нашага гораду?

Музей ільна. Сёння, дзякуючы ільнокамбінату, наш горад можа сябе называць сталіцай беларускага льна. Пры прадпрыемстве створаны музей, але прысвечаны ён менавіта камбінату і яго прадукцыі. Магчыма было б пашырыць экспазіцыю, скіраваўшы яе ў бок этнаграфіі - абрады і песні, звязаныя са льном, старажытныя ільняныя вырабы і метады апрацоўкі гэтага важнага для беларусаў прадукту.

Музей чыгункі і Аршанскага вакзала. Бязспрэчна, што вакзал стаў адной з візітовых картак Оршы. Пры дэпо існуе свой музей, але новая экспазіцыя магла б паказваць не толькі тэхнічныя сродкі чыгункі, мадэлі лакаматываў ды вагонаў, але і сацыяльныя з'явы, звязаныя з чыгуначным транспартам. Якія знакамітыя людзі спыняліся на нашым вакзале, як чыгунка паўплывала на развіццё гоарда і рэгіёна ды г.д.

Музей крымінала. Магчыма, самы спрэчны варыянт адказу. Доўгія гады Орша мае імідж крымінальнай сталіцы рэспублікі. І хаця колькасць злачынстваў у нашым горадзе ўжо даўно меньшая за сярэднюю па краіне, ад іміджа гэтага пазбавіцца мы не можам. Калі ж аршанцы не могуць адцерці гэтую пляму з рэпутацыі горада, магчыма выкарыстаць яе на сваю карысць? Экспазіцыя магла б паказваць гісторыю злачынстваў і злачынцаў не толькі сучаснасці, а пачынацца, напрыклад, з пачатку 20-га стагоддзя (а, магчыма, і раней), калі шмат аршанцаў займалася кантрабандай, "раённыя банды" якія сталі даволі масавай з'явай у нашым горадзе ў сярэдзіне стагоддзя ды сённяшнія метады, якімі працуюць злачынцы. Важна не толькі паказаць крымінальную гісторыю горада, але і людзей, якія змагаліся і змагаюцца сёння са злачынствамі. Пакуль адзіны музей крымінала ў Беларусі існуе толькі ў Мінску.

Музей турмы. У Оршы яшчэ не так даўно працавала 3 турмы, у якіх у розныя часы змяшчаліся не толькі крымінальныя элементы, але і паўстанцы, ахвяры рэпрэсіяў ды шмат іншых бязвінных людзей. Падвалы Езуіцкага калегіюма, які быў турмой амаль 150 год, і зараз выглядаюць як камеры для вязняў, а ў некаторых месцах - як гавораць супрацоўнікі - маюцца сляды ад куляў. Гэты падвал мог бы стаць вельмі антуражным месцам для экспазіцыі. Не выключана, што з горада з цягам часу будуць вынесеныя і астатнія дзве турмы, тады ў вызваленых памяшканнях магла б размясціцца і больш вялікая экспазіцыя. Сам музей мог бы стаць інтэрактыўным - наведвальнікам маглі б прапаноўваць пакаштаваць "баланду", або пераначаваць у камеры ды г.д.

Музей Бітвы пад Оршай. Падзея якая найбольш праславіла наш горад і да гэтае пары прыносіць Оршы вядомасць - Бітва пад Оршай 1514 года. Яна патрабуе большых палявых даследванняў, але і сёння магчыма назбіраць матэр'ялу для вялікай экспазіцыі. Музей мог бы мець шмат рэканструяваных экспанатаў, актыўна выкарыстоўваць анімацыйныя прыёмы. Але ці месца яму ў самім горадзе, ці лепш было б такі музей ствараць бліжэй да Крапівенскага поля ў адной з вёсак?

Музей Дняпра і водных шляхоў. Не звачаючы на значнасць галоўнай ракі горада, ва ўсім свеце музея, прысвечанага гэтай рацэ, да гэтае пары няма. У гэтым плане Орша магла б стаць першай. А музей мог бы распавядаць пра раку як важную крыніцу зносін паміж людзей (пачынаючы ад гандлёвага шляху з Варагаў у Грэкі), так і пра экалогію - жывёлы і расліны якія жывуць у водах Барысфена.

Музей ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Кабыляцкая гары ў Оршы - месца дзе адбываліся захаванні ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і ўлады ў свой час прызналі гэты факт. Другое прызнанае месца - Курапаты. Гэта паўнавартасная нагода для стварэння ў Оршы музея, прысвечанага тэме рэпрэсіяў. Пакуль у свеце мала музеяў, прысвечаных рэпрэсіям савецкіх часоў - музей КДБ у Вільнюсе і музей акупацыі ў Рызе, але такія музеі вельмі папулярныя і запатрабаваныя.

Музей рэлігіяў. Орша мае вельмі насычаную рэлігійную гісторыю. Тут было шмат манастыроў, шмат цэркваў. Орша перажывала розныя перыяды рэлігійнага жыцця - спачатку пераважна язычніцкае насельніцтва, пазней прыход праваслаўя, яшчэ пазней горад стаў амаль цалкам каталіцкім і ў 19 стагоддзі актыўнае прасоўванне дзяржавай праваслаўя. Ва ўсіх гэтых перядах былі свае дасягненні, свае героі і антыгероі, свае захаваўшыеся артэфакты. Музеі асобных канфесіяў у Беларусі ёсць, але няма аніводнага музея, які б падыходзіў да пытання рэлігіі не з пункту гледжання канкрэтнай канфесіі, а разглядаў бы рэлігію і міжканфесійную барацьбу са свецкага пункту гледжання, што было б больш аб'ектыўна.

Музей Першай і Другой сусветных войнаў. Праз Оршу пракацілася абедзве сусветныя навалы, напачатку 20-га стагоддзя Орша пабачыла сотні тысячаў бежанцаў, пабачыла фронт, які больш чым на паўгады падзяліў горад, але музея ці паўнавартаснай экспазіцыі пра гэтыя падзеі няма. Пра Другую сусветную вайну распавядае музей імя Заслонава. Але музей моцна сканцэнтраваны на апісанне партызанскага руху і меньш увагі ўдзяляе іншым падзеям вайны.

Апошні варыянт які прапаноўваецца ў нашым апытанні - не ставараць новых музеяў, а палепшыць сёняшнія. Сапраўды, экспазіцыі ў аршанскіх музеях даўно не абнаўляліся, а галоўны краязнаўчы музей з-за недахопу сродкаў мае толькі часовую экспазіцыю.

Калі ж у вас ёсць свае прапановы, свой варыянт, які не патрапіў у прапанаваны рэдакцыяй спіс, то выказвайце меркаванні ў каментарах да гэтага артыкула.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А які яшчэ музей патрэбны?

У сувязі з пачаткам працы па са стварэнні ў Оршы музея спорта, новае апытанне на сайце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение