Вечарам 5 лістапада аршанскія пажарныя выехалі на выклік па адрасе праспект Тэкстыльшчыкаў 26 - паводле паведамлення з адной з кватэраў на апошнім паверсе моцна пахла дымам. Ратавальнікам давялося патрапляць у кватэру праз вакно з дапамогай адмысловай мабільнай лесвіцы. Сапраўды, у кватэры моцна пахла дымам. А ў адным з пакояў на падлозе ляжаў без прытомнасці 55-гадовы гаспадар кватэры. Гаспадара вынеслі, але пасля агляду медыкамі, той ад шпіталізацыі адмовіўся.
Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнае паленне. Кватэры нанесены адносна невялікія пашкоджанні - пашкоджаны толькі ванны пакой.