У гэтым годзе Арцём пераехаў працаваць у Мінск, у сувязі з чым часцей выступае на Мінскіх пляцоўках, і не часта бывае ў Оршы. Апошні паўнавартасны выступ у яго адбыўся разам з гуртом "Лепшы квас" (тады яшчэ безіменным) 11 ліпеня ў падтрымку кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы". Зноў аднаго з самых папулярных аршанскіх бардаў з паўнавартасным сольным канцэртам аршанцы змогуць пабачыць 22 лістапада а 16-00 па адрасе: вул. чырвонаармейская, д. 13. Уваход свабодны.
Перад выступам пройдзе кароткае ўзнагароджванне ўдзельнікаў фотавыставы "Мы аршанцы, мы беларусы".
На відэа: песня пра душу
На відэа: песня "Гуляя по свету"