00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Культура

Базыльяны без даху

10.11.2015 18:34

6347 праглядаў, 29 каментароў

Больш за 10 гадоў Базыльянскі кляштар ў Воршы стаіць без даху.

Кляштар перададзены праваслаўнай царкве, і ўжо з 2004 году, стаіць без даху. На першым паверху ў некаторых месцах з’явілася тынкоўка – але ў чым сэнс такой рэстаўрацыі не зусім зразумела – магчыма замазваюць самыя пашкоджаныя месцы.

Базыльянскі кляштар ў Воршы унікальны помнік архітэктуры. На сённяшні дзень ён перададзены Праваслаўнай царкве, каля яго пабудаваная драўляная праваслаўная капліца з характэрнай “цыбулінай”. У 1758-74 гадах храм быў узведзены ў цэнтры Воршы на правым беразе ракі Аршыцы ў стылі Віленскае барока. Першапачаткова гэта была ўніяцкая царква Апекі Маткі Боскай. Побач знаходзіліся жылыя корпусы кляштара базыльянаў.

На фота: Базыльянскія муры, кастрычнік 2015

Пасля адмены Уніі і храм, і кляштар былі перададзеныя праваслаўным – там размясціўся праваслаўны мужчынскі Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. Царква стала называцца Свята-Пакроўскай.

Саракаметровы будынак храма ўзарвалі напрыканцы 60-ых гадоў. Аршанцы памятаюць, як гэта было, і сцвярджаюць, што нават у выглядзе руінаў царква выглядала велічна і пакідала моцнае ўражанне. Знос царквы шырока абмяркоўваўся ў Воршы напрыканцы 60-ых – нават у Льнокамбінацкім радзільным доме - піша "Радыё Рацыя".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Базыльяны без даху

Больш за 10 гадоў Базыльянскі кляштар ў Воршы стаіць без даху.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение