12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Гонкі са смерцю

15.11.2015 13:15

7139 праглядаў, 15 каментароў

Падрабязнасці аварыі на Магілёўскай

Раней мы ўжо пісалі пра аварыю на пешаходным пераходзе на вуліцы Магілёўскай каля крамы MartInn, у выніку якой легкавым аўтамабілем была збіта жанчына. Пакуль афіцыйныя зводкі міліцыі не падцвердзілі факт здарэння, але з'яўляюцца яго новыя падрабязнасці. Жанчына, якая стала ахвярай здарэння, мела ўсяго толькі 23 гады. Віноўнік аварыі ехаў на занадта вялікай хуткасці - тармазны шлях склаў 70 метраў. Такую хуткасць ён набраў з-за таго, што паспрачаўся з прыяцелем, хто даедзе хутчэй - гонкі ішлі з боку Бабінічаў. Машыну, якая відавочна перавышала хуткасць, пабачыў пост ДАІ, але пакуль міліцэйская машына разварочвалася і ўключала мігалкі, каб дагнаць парушальнікаў, аварыя ўжо адбылася. Віноўнік аварыі быў адразу ж арыштаваны і зараз знаходзіцца пад вартай. Жанчына дастаўлена ў бальніцу і да гэтае пары не выйшла з комы. Дактары даюць ёй мала шансаў на выжыванне.

Па неправеранай інфармацыі, жанчына была цяжарная.

Яшчэ адзін наезд на пешаходаў адбыўся на скрыжаванні каля крамы "Рублёвский" у пятніцу 13-га чысла. Жанчына з дзіцёнкам пераходзілі дарогу на рэгулюемым светлафорам скрыжаванні і былі збітыя легкавіком. Абодва пешаходы дастаўлены ў бальніцу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гонкі са смерцю

Падрабязнасці аварыі на Магілёўскай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение