Тацьяна Канстанцінаўна Харытонава нарадзілася ў Оршы, сёння ёй 80 гадоў. Жыццё пакідала яе і ў Прыбалтыку і ў Расію. Але апошнія два гады з-за хваробы яна жыве ў бальніцы. У яе ёсць родныя, але самы любімы чалавек, якога яна называе унукам не родны, а добраахвотнік праваслаўны семінарыст, які дапамагае ў бальніцы.
Менавіта гісторыя Тацьяны Канстанцінаўны стала чарговай апублікаванай у серыі "Старыя пра сябе і пра жыццё" на сайце "Милосердие.ру" які распавядае пра дабрачынную дзейнасць праваслаўных вернікаў. Праэкт скіраваны на тое каб выклікаць у людзей спачуванне да старэйшых і жаданне дапамагаць у валанцёрскай дзейнасці. Цалкам гісторыю Тацьяны Канстанцінаўны можна прачытаць тут.