Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцы Магілёўскай і 3-га Гомельскага завулка. Гэта тая частка вуліцы Магілёўскай якая ідзе не ў кірунку Магілёва, а зварочвае ў бок Вадаканала. Скрыжаванне адным сваім бокам выходзіць да прыватнага сектару, другім да будаўніцтва дзіцячага садку. Дзіцячы садок будуецца ўжо некалькі год і за гэты час дарога па Магілёўскай і збочына ў немалой ступені разбілася ад тэхнікі, а Гомельскі завулак ўвогуле ніколі не асфальтаваўся. Ніколі не добраўпарадкоўвалася і збочына, прызначаная для пешаходаў.
Грузавік "ЗІЛ", які належыць спецаўтабазе, якраз заварочваў з асфальтаванай Магілёўскай вуліцы на 3-ці Гомельскі і правым заднім колам выпадкова выехаў на збочыну. Самастойна выехаць з яе ён ужо не змог - кола патрапіла ў яму. Для таго, каб грузавік змог працягнуць свой шлях, спатрэбілася дапамога бульдозера - ён каўшом прыпадняў ЗІЛ і ссунуў яго назад на дарогу.