Дзяржаўтаінспекцыя Аршанскага раёна ўсталёўвае сведак і відавочцаў ДТЗ, якое адбылося 12.11.2015 года (чацвер) каля 09:50 у раёне пешаходнага пераходу вул. Магілёўская-вул. Гомельская ў г.Оршы (раён крамы MART INN) з удзелам пешахода і легкавога аўтамабіля "Мазда", у выніку якога пешаход быў траўмаваны.
Тым, хто валодае якімі-небудзь звесткамі аб інцыдэнце, просьба патэлефанаваць па тэл. МТС 518-27-30, 514-11-84, гар. 44-48-48 або 102.
Нагадаем, што ў выніку аварыі была траўмаваная 23-гадовая дзяўчына. Была інфармацыя, што дзяўчына цяжарная, але гэтыя звесткі дагэтуль не атрымалі пацверджання.