Двое мужчын арганізавалі нелегальны пункт прыёму лому і адходаў чорных і каляровых металаў. У адным з аршанскіх гаражоў яны яшчэ з 2012 года куплялі ў людзей металалом. Пры гэтым дзейнічалі "прадпрымальнікі" без дзяржаўнай рэгістрацыі і не мелі ліцэнзіі на нарыхтоўку і закупку лому чорных і каляровых металаў.
Скупленую сыравіну прыёмшчыкі здавалі ў іншыя прыёмныя пункты ААТ "Белколермет", РУП "Другчормет", арганізацыі спажывецкай кааперацыі, за што атрымлівалі буйныя сумы грашовых сродкаў.
Праваахоўныя органы неаднаразова выяўлялі факты парушэння дадзенымі ілжэнарыхтоўшчыкамі парадку нарыхтоўкі, закупкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Грамадзяне былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу з канфіскацыяй у даход дзяржавы металалому ў колькасці звыш 7 тон. Кропку ў гэтай справе паставілі супрацоўнікі Аршанскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў, якія пры ператрусе канфіскавалі чарнавыя запісы аб закупках лому, а таксама ўжо падрыхтаваны да адгрузкі металалом. Устаноўлена, што за няпоўныя тры гады гэтыя прадпрымальныя грамадзяне атрымалі даход ад незаконнай дзейнасці на суму звыш Br360 млн.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў у дачыненні да "чорных" нарыхтоўшчыкаў ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 233 КК. Наперадзе суд.