Інвалід першай групы пасля амаль двухтыднёвай адсутнасці дома вярнуўся 19 лістапада ў кватэру і пабачыў, што з кватэры зніклі грошы ў памеры 140 даляраў. Прычым, ні хто іх мог скрасці, ні пры якіх абставінах гэта магло здарыцца, ніхто не ведае. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Раней мы паведамлялі, што ў Аршанскім і суседнім Талачынскім раёне адбыўся шэраг нападаў на пенсіянераў з мэтай адабраць іх грошы. Падобны выпадак адбыўся 18-га лістапада ў суседнім Горацкім раёне. Каля 15 гадзін 60-гадовы пенсіянер адчыніў дзверы на званок у кватэру наглядна знаёмых людзей. Двое мужчынаў уваліліся ў кватэру, збілі пажылога гаспадара і, пагражаючы нажом, патрабавалі грошы. Праўда, пенсінер так і не сказаў, дзе трымае свае зберажэнні. І, нічога не скраўшы, злачынцы сыйшлі. Міліцыя высветліла асобы разбойнікаў - імі былі двое 35-гадовых жыхароў Горак, якія раней шмат разоў прыцягываліся да крымінальнай адказнасці, а цяпер нідзе не працуюць.