Перыяд цёплага слотнага надвор'я з амаль штодзённымі дажджамі сканчаецца. За мінулыя дні лістапада ў Оршы выпала 60 мм. ападкаў у выглядзе дажджу, што складае 128% ад месячнай нормы.
З нядзелі 22-га лістапада працэсы ў атмасферы разгортваюцца на зіму. Ужо з раніцы ў гэты дзень тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль і складзе 0 ... мінус 2 градусы. А з вечара па меры набліжэння цыклону з паўднёвага захаду пачнецца снегапад. Моцны снег і завіруха будуць лютаваць да сярэдзіны дня панядзелка 23 лістапада. Чакаецца ўсталяванне снежнага покрыва вышынёй 4 см. 24 лістапада ў аўторак снега не чакаецца. Тэмпература паветра 23-24 лістапада будзе вагацца ў інтэрвале ад 0 да мінус 4 градусаў, вецер пераменных напрамкаў, умераны, падчас снегападу парывісты.