На тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Бабінічы 23 лістапада быў знойдзены абгарэлы труп мужчыны. Званок у адпаведныя службы з такой інфармацыяй паступіў а 12-59. Міліцыянты высветлілі асобу загінуўшага. Ім аказаўся 40-гадовы мужчына. Па словах міліцыянтаў, мужчына не меў працы і апошнімі гадамі не меў пастаяннага жылля.
У гэты ж дзень раніцай у вёсцы Селішча яшчэ адзін мужчына ледзь не загінуў ад пажару. Раніцай вясковец заўважыў, што загарэўся яго сарай. Гаспадар кінуўся самастойна тушыць пажар, але гэта не атрымалася. У выніку ў сараі пашкоджаны сцены, столь і дах. А мужчына атрымаў апёкі 1-2 ступені 50% цела і быў на машыне хуткай дапамогі дастаўлены ў бальніцу. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні.