Першым святкаванне юбілею распачаў гарадскі аўтапарк. З 24 па 29 лістапада ў грамадскім транспарце будуць гучаць урыўкі з твораў нашага класіка. Акцыя якая атрымала назву "Усе шляхі прыводзяць не да Рыма..." прадоўжыцца да 29-га чысла.
Але асноўнай пляцоўкай для святкавання стане мемарыльны музей пісьменніка. 25-га лістапада тут адкрыецца выстава рукапісаў Караткевіча. З 11 па 14 гадзіну ў залях музею будзе ісці кольны стол "Стратэгіі захавання памяці Караткевіча". А 15-00 25-га лістапада для школьнікаў распачнецца літаратурная віктарына "Караткевіч збірае сяброў".
Галоўныя ж мерапрыемствы пройдуць у дзень нараджэння нашага славутага земляка - 26 лістапада. А 10-00 у царкве па вуліцы Леніна (Царква прэпадобнага Леаніда) Пройдзе царкоўная служба ў памяць Караткевіча. Адначасова ў музеі падвядуць вынікі конкурса маладых паэтаў і ўзнагародзяць пераможцаў. А 11-00 У парку "Казачная краіна" каля помніка пісьменніку распачнуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні. А 12-00 у музеі пройдзе цэрымонія спецгашэння юбілейнага паштовага канверта і маркі, выдадзенай да свята Белпоштай. А 15-00 У музеі Саюз мастакоў адкрые выставу "Зямля пад белымі крыламі-2015". А 16-30 У гарадскім цэнтры культуры (былы кінатэатар "Перамога") пройдзе вялікі канцэрт. Асобнай "фішкай" канцэрту стане прысваенне імені Караткевіча зорцы. І 27-га а 17-00 у музеі распачнецца канцэрт Сяргея Доўгушава - артыста філармоніі, вакаліста праэктаў Harmonic style project, S.D. і гурта "Вурай".