25 лістапада на вуліцы Караткевіча ў Оршы знойдзеная вельмі-вельмі галодная кошка-падлетак ў АШЭйніку! Магчыма, кошка згубілася, адгукніцеся гаспадары! Ці можа знойдуцца НОВЫЯ ГАСПАДАРЫ?
Праблема ў тым, што на вуліцу Караткевіча ў Оршы на тым адрэзку, які спускаецца да Дняпра да Ратавальнай станцыі, людзі прывозяць на машынах катоў і сабак і выкідваюць. І чым бліжэй да зімы, чым халадней на вуліцы, тым болей такіх выпадкаў. На гэтым адрэзку вуліцы ўяго чатыры дамы, і ўсе людзі ўжо падабралі і катоў і сабак – колькі маглі – ад 5 да 3.
Часта можа пачуць: “Жывёл шкадуеце, а людзей не шкадуеце”. Няпраўда! Чалавек, які здольны выкінуць з дома кацяня ў ашэйніку і спакойна вярнуцца ў цяпло, тое самае зробіць і з чалавекам, бо не мае ў душы ні дабрыні, ні літасці.
Магчыма, гэтая котка згубілася. Можа чытачы сайту апазнаюць яе на здымку. Магчыма, кошка вернецца да свайго дому. Калі не, шаноўныя чытачы, дапамажыце знайсці новых гаспадароў, ласкаваму звярку, які вельмі давярае людзям.
Паглядзіце ўважліва на здымак!