Сёння ў Віцебску а 13-00 жыхары абласнога цэнтра ўскладуць кветкі да помніка знакамітага аршанца. У 14-00 у залі абласной бібліятэкі будуць уручаны прэміі імя Уладзіміра Караткевіча ў намінацыях "Проза", "Паэзія", "Прапаганда жыцця і творчасці У. Караткевіча".
Вечарам тэатар "Лялька" пакажа спектакль "Ладдзя роспачы".
У Гродна галоўнае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю класіка, пройдзе 29-га чысла ў нядзелю. А 18-30 у актавай залі Свята-Пакроўскага сабора пройдзе вечарына "Уладзімір Караткевіч і хрысціянства". Удзел у вечарыне возьмуць шмат вядомых прадстаўнікоў мастацтва і шмат вядомых царкоўных дзячоў.
Тэлеканал Беларусь 3 у сваёй перадачы "Дыяблог" (размешчанай таксама і на ю-туб) размаўляў з даследчыкам Дзянісам Марціновічам, аўтарам кнігі "Донжуанскі спіс Караткевіча". Прапануем вашай увазе запіс перадачы.