У музеі Караткевіча ў дзень народзінаў пісьменніка Саюз беларускіх мастакоў адкрыў выставу. Адкрыць яе прыехала кіраўнічка абласной арганізацыю Саюзу і ўраджэнец Оршы, адзін з найбольш імянітых мастакоў краіны Мікола Купава. Выстава разбітая на дзве залі - у адной выстаўлены партрэты пісьменніка ад розных аўтараў, некаторыя з іх пісаліся з натуры. А таксама пейзажы Аршаншчыны - тыя краявіды, якія натхнялі маладога Караткевіча на творчасць.
У другой залі размясцілася частка ілюстрацыяў самога Міколы Купавы да кнігі казак Караткевіча "Лебядзіны Скіт". Гэтая частка экспазіцыі суправаджаецца выставай рукапісаў пісьменніка з фондаў Музейнага комплекса Аршаншчыны. Карціны будуць экспанавацца на працягу месяца, рукапісы вярнуцца ў фонды раней.