ДАІ Талачынскага раёну шукае сведкаў здарэння, якое адбылося 26 лістапада прыблізна каля 19-00 на 532 кіламетры трасы Брэст-мяжа РФ. У выніку здарэння адбыўся наезд аўтамабіля на мужчыну-пешахода, а кіроўца з месца з'ехаў. Тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра здарэнне просяць паведаміць па тэлефонах 8-0212-584444, 7214444 (МТС), 6214444 (Вэлком), або па тэлефоне 102.
Звычайна такія паведамленні з'яўляюцца ў афіцыйных зводках у выпадку цяжкіх траўмаў, або смерці пацярпелага. У дадзеным выпадку большай інфармацыі пра здарэнне ДАІ пакуль што не паведамляе.
За два дні гэта другое значнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Талачынскім раёне. Нагадаем, што за дзень да таго, таксама вечарам, на трасе Талачын-Крупкі быў на смерць збіты пенсіянер.