12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Фонд Аршанскі замак

28.11.2015 12:34

2939 праглядаў, 3 каментара

З прапановай заснаваць фонд "Аршанскі замак" выступіў мастак Мікола Купава

На ідэю стварэння такога фонда мастака натхніла сітуацыя вакол былога Базылянскага манстыра. Грамадства імкнецца дапамагаць царкве ў плане рэстаўрацыі інфармацыйна, матэр'яльна, кансультатыўна. Сам Мікола Мікалаевіч адпраўляе на патрэбы рэстаўрацыі больш за палову сумы ад продажу сваіх карцінаў, выстаўленых на дабрачынны аўкцыён. Але справа не рухаецца з месца. Незвачаючы на тое, што сродкі на рахунак паступаюць, царква да гэтае пары не разлічылася з архітэктарам за эскізны праэкт, ён у сваю чаргу не можа разлічыцца са сваімі работнікамі і таму праектаванне не можа ісці далей. Замест гэтага царква пабудавала ў двары былога манастыра вялікі двухпавярховы будынак для гаспадарчых патрэбаў, на які, канешне, таксама была патрачаны рэсурсы. Гэта і іншыя пытанні выклікаюць непаразуменні паміж царкоўнікамі, адказнымі за рэстаўрацыю і грамадскімі дзеячамі, якія хацелі б дапамагаць справе. А непаразуменні прыводзіяць да недаверу. З-за недаверу, які становіцца ўсё большым, Мікола Купава і прапануе стварыць асобны дабрачынны фонд "Аршанскі замак", які будзе збіраць сродкі на рэстаўрацыю архітэктурных помнікаў Аршаншчыны і пры гэтым будзе максімальна адкрыты ў пытанні траты грошай. Сродкі фонду будуць ісці на рэстаўрацыю або праз царкву, або паралельна царкве, але ад РПЦ таксама будзе патрабавацца дакладнае мэтавае выкарыстанне сродкаў. Дзейнасць фонду на думку мастака мае вялікую прастору для дзейнасці. Бо ў горадзе і асабліва ў раёне шмат помнікаў, якім патрабуецца кансервацыя і рэстаўрацыя, проста, для таго, каб яны не зніклі. Паралельна са зборам рэсурсаў, фонд павінен весці адукацыйную працу.

Гэтую ідэю Мікола Купава агучыў 26-га лістапада перад шэрагам грамадскіх дзеячаў рэгіёна. Ідэя была прынята добра, але нарадзіла шэраг пытанняў. Не на ўсе гэтыя пытанні атрымалася даць адказ адразу. Шэраг з іх вырашына перанесці на наступную сустрэчу з мастаком і іншымі зацікаўленымі дзеячамі культуры, якія маглі стаць сузаснавальнікамі фонда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фонд Аршанскі замак

З прапановай заснаваць фонд "Аршанскі замак" выступіў мастак Мікола Купава

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение