Калі сяргей Доўгушаў адкрыў для сябе Караткевіча як паэта, для яго гэта стала моцным уражаннем. Вершы так і прасіліся легчы на музыку. І для напісання песняў Сяржук, нават, з'ехаў з шумнага Мінска ў роднае Тарчылава. Выйшла чатыры песні. Ён планаваў прэзентаваць гэтыя песні менавіта ў Оршы, у родных краях для сябе і Караткевіча. Гэта было настолькі прынцыпова, што спявак адмяніў некалькі выступаў у Мінску.
Але меньш за суткі да канцэрту Сяржуку на e-mail прыйшоў ліст ад загадчыцы музею Караткевіча. У лісце было напісана, што выступ не можа адбыцца, бо ў гэты вечар у музеі будзе выступаць дзіцячы тэатар "Светлячок" і музей павінен быць здадзены на сігналізацыю а 18-00. Але праспяваць пенсі на вершы Караткевіча ў Оршы было вельмі прынцыпова. І песні прагучалі, не ў музеі, а ў іншым месцы. Акрамя тых чатырох песняў, дзеля якіх Сяржук і паехаў у Оршу, ён заспяваў песні на тэксты іншых паэтаў, народныя песні. Традыцыйна для канцэртаў Доўгушава не абыйшлося без харавога спявання разам са слухачамі.
На відэа: песня "Дарогі"
На відэа: песня "О, каханне маё бясконцае"
На відэа: песня "Падымайцеся, добры людзі"
На відэа: песня "Вагеньчык"