Бараньска-Мінскі гурт "Лепшы Квас" усё ж такі дабраўся да Магілёва. Першы выступ маладога гурта ў Магілёве павінен быў адбыцца яшчэ ў кастрычніку на "Дранік-фэсце", але з-за нечаканага пажару на пляцоўцы фестываль быў адменены і пройдзе цяпер ужо толькі ў наступным годзе. Новай нагодай для выступу ў абластным цэнтры стаў юбілей папулярных курсаў "Мова нанова". У Магілёве 1 снежня заняткі курсаў прайшлі ў 50-ы раз. У музычнай частцы выступілі малады мінскі бард Ілля Фаляжынскі і наш "Лепшы квас". Пасля чаго курсы распачалі заняткі. У гэты раз заняткі ішлі ў фармаце інтэлектуальнай гульні, а вёў іх адзін з найвядомейшых беларускіх гульцоў у "Што? Дзе? Калі?" і тэлевядучы Павел Свярдлоў. Прапануем вашай увазе некалькі музычных відэа з юбілейных магілёўскіх курсаў.
На відэа: Ілля Фаляжынскі "Схавацца ў туман"
На відэа: Ілля Фаляжынскі "Няўпэўненасць"
На відэа: Лепшы квас "Давай збяжым туды"
На відэа: Лепшы квас "Я ніколі цябе не забуду"
На відэа: Лепшы квас "Пра паэтаў"
На відэа: Лепшы квас "Летняя песня"